СТРУМЕ́ННАЯ ПЛЫНЬ,
паветраная плынь у выглядзе вузкага моцнага патоку ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы, у палярных шыротах — і на больш нізкіх узроўнях; істотнае звяно агульнай цыркуляцыі атмасферы. Назіраецца ў вышынных франтальных зонах. Даўж. С.п. тысячы кіламетраў, верт. магутнасць да 10—15 км, шыр. сотні кіламетраў. Скорасць ветру больш за 30 м/с. С.п. частыя і ўстойлівыя ў субтрапічных зонах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Асабліва магутныя над Японскімі а-вамі, дзе ўтвараюцца вял. гарыз. кантрасты т-ры паміж ахалоджанай Азіяй і цёплым паветрам над паўн. ч. Ціхага акіяна.
т. 15, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)